ГДЗ 1. Пазнайце героя па апісанні: а) Які з `аленяў` паляўнічы? У яго нават сабакі няма. Абы-якога `бацька` не думаў ...
1. Пазнайце героя па апісанні:
а) Які з аленяў паляўнічы? У яго нават сабакі няма. Абы-якога бацька не думаў карміць, а дзе дастанеш добрага? Хацеў прывезці з раёна, дык жа трэба было аддаць увесь стажок сена; тата ў Іркі быў ляснік, і жылі яны ў лесе. Іркін бацька яшчэ вартаваў і карміў зімою ласёў і аленяў у запаведніку, які быў недалёка ад Бярэзаўца за Высокім Берагам.
б) Ірка ўся сціснулася, прыпала аж да зямлі, пасля пабегла, нічога не бачачы. Ёй раптам успомнілася, як яны ў блакаду з бацькам беглі так з вёскі на пасеку, дзе былі бульбяныя ямы, а ўсюды рваліся міны; Ірка ж малая яшчэ, ёй толькі пайшоў дванаццаты, мала што яна рослая, падцягнулася за вайну, затое тонкая. І крычаць яна, мусіць, добра не ўмее — ціхенька і дзяркава — і заўсёды тады папярхаецца, бо дзярэ ў горле.
2. Назавіце прадстаўнікоў жывёльнага свету:
а) Стракоз Ірка не любіла: яны зладзеі і страхочуць без аддухі, лезуць усмоль на двор у карытца да парасят.
б) З балота ад ракі прылятаюць вялізныя зялёныя стракозы, клапочуць над верасам сваім доўгім бліскучым крыллем, але пчолы іх не баяцца;